П Л А Н работы попечительского совета ГУО «Детский сад №12г.Пинска» на 2023/2024 учебный год
разгарнуць / згарнуць
Состав попечительского совета на 2023-2024 учебный год
разгарнуць / згарнуць
Отчёт за первый квартал 2024 года
разгарнуць / згарнуць
Отчет за 4 квартал 2023 года
разгарнуць / згарнуць

ПАЛАЖЭННЕ АБ АПЯКУНСКІМ САВЕЦЕ

Пастановай Міністэрства адукацыі ад 28 снежня 2016 г. № 127 унесены змяненні ў Палажэнне аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі ад 25 ліпеня 2011 г. № 146.

У адпаведнасці з дакументам прыцягненне грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі аднесена да ліку задач апякунскага савета. Грашовыя сродкі фармуюцца з добраахвотных пералічэнняў фізічных асоб, якія залічваюцца на бягучы (разліковы рахунак) па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі. Дадзеныя сродкі выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета, узгодненым з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам (пры яго наяўнасці).

Пастановай таксама ўрэгуляваны некаторыя пытанні ўзаемадзеяння апякунскага савета і ўстановы адукацыі. У прыватнасці ўстаноўлена, што для стварэння апякунскага савета рашэнне ініцыятыўнай групы ўзгадняецца з кіраўніком установы адукацыі. Кіраўніку ўстановы адукацыі прадастаўлена права ўдзельнічаць у пасяджэнні Агульнага сходу апякунскага савета, а ў выпадку парушэння апякунскім саветам патрабаванняў заканадаўства-ініцыяваць спыненне яго дзейнасці. Абавязкі па стварэнні ўмоў для дзейнасці апякунскага савета, у тым ліку па прадастаўленні месца для захоўвання дакументацыі, ускладзены на ўстановы адукацыі.

Пастанова ўступіла ў сілу 21 студзеня 2017 года.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь https://ncpi.gov.by/

Грашовыя сродкі ў кошт апякунскага савета. Права ці абавязак?

У цяперашні час многія з бацькоў дзяцей школьнага ўзросту задаюцца пытаннем: абавязак іх ці права як бацькоў здаваць грашовыя сродкі апякунскай радзе ўстановы адукацыі? Большасць законных прадстаўнікоў непаўналетніх у сілу таго, што не валодаюць веданнем дзеючага заканадаўства і асцерагаюцца магчымых негатыўных наступстваў для свайго дзіцяці (прыніжэнне адзнак, прадузятае стаўленне і т .д.), папросту прыходзяць да высновы, што здаваць грашовыя сродкі, калі гэта патрабуе школа, яны абавязаны. Разам з тым, такая пазіцыя не з'яўляецца правільнай і прама супярэчыць дзеючаму заканадаўству. Так, пунктам 24 Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 №146, устаноўлена: «грашовыя сродкі, накіраваныя ў распараджэнне апякунскага савета, фармуюцца з добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб».

Паважаныя бацькі! Апякунскі савет арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, іншымі актамі Заканадаўства, Статутам установы адукацыі. Ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці установы адукацыі і яго развіцця. Апякунскі савет дзейнічае на аснове прынцыпаў: добраахвотнасці сяброўства; раўнапраўя членаў апякунскага савета; калегіяльнасці кіраўніцтва; галоснасці прымаемых рашэнняў.

Задачы дзейнасці апякунскага савета:

  • садзейнічанне установе адукацыі ў развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы; распрацоўка і рэалізацыя планаў дзейнасці апякунскага савета;
  • садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы;
  • вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета;
  • мэтавае выкарыстанне сродкаў папячыцельскага савета.

У склад апякунскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.

Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні кіраўніком установы адукацыі ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета, Савета ўстановы адукацыі.